Sacjatek

Практычная сацыятэхніка

Пачынаем новае грамадства.
Ствараем супольнасці з нуля.

Графік сесій на 2024

Першая сесія:

з 1 сакавіка па 30 траўня

Апісанне

Цікава ўдзельнічаць у розных калектывах? Ці ствараць свой уласны? Хочаш даведацца, па якім законам развіваецца клуб па інтарэсах, ці анлайн супольнасць? Выдатна! Вы пастукаліся ў патрэбныя дзверы.

Ты далучаешся да курса са сваімі досведам і па выніку атрымліваеш сістэматызаваныя веды, як ствараць сваю ці эфектыўна ўдзельнічаць у розных супольнасцях і нефармальных групах.

community-3
community-2

Курс

Для атрымання патрэбнага выніку, я падрыхтаваў відэа лекцыі, а таксама практычныя пытанні і жывыя анлайн семінары.

У курсе я кранаюся невялікіх суполак (да 15-25 чалавек у ядры), але часам буду аналізаваць і большыя прыклады.

Усе матэрыялы, пытанні і семінары засноўваюцца на маёй 15-гадовай грамадскай дзейнасці. Падчас якой мне давялося паўдзельнічаць у шэрагу фармальных і нефармальных калектывах, а таксама стварыць свой.

Таксама буду прапаноўваць не толькі ўласныя тэарэтычныя напрацоўкі, але і даследванні антраполагаў і сацыёлагаў, этнолагаў, якія сваімі працамі натхнілі мяне зрабіць гэты курс.

Навошта

Існуе думка, што грамадства - гэта сума грамадзян, я прытрымліваюся пазіцыі: грамаства - гэта ўзаемасувяць шматлікіх супольнасцяў, якія стварылі самавызначаныя індывіды - грамадзяне. Таму…

Будаваць калектывы - гэта не толькі займальна, гэта таксама ўплывае на ваша будучае грамадства, ў якім вы жывеце. І калі мы хочам грамадства нашай мары, варта пачаць з невялікай цаглінкі, а менавіта малой нефармальнай групы.

Дадам, што падчас рэалізацыі курса я пішу кнігу, таму, ўдзельнічаючы ў курсе, вы таксама дапаможаце мне адшліфаваць думкі і паскорыць выданне кнігі.

Унікальнасць

Што засвоіце і атрымаеце

Па сканчэнні курса вы ўжо будзеце пачынаючым сацыятэхнікам, а менавіта зможаце:

  • marker

    Хутка арыентавацца ў існуючай супольнасці і ўключацца ў яе працу.

  • handshake

    Умець ствараць сваю супольнасць, менавіта супольнасць, а не арганізацыю.

  • chat-arrow-grow

    Разумець дынаміку развіцця нефармальнай групы і ведаць, якія інструменты найлепей прымяняць для падтрымання яе роста.

  • user

    Эфектыўна фасілітаваць станаўленне розных роляў у супольнасці, а таксама самавызначэнне новых удзельнікаў.

  • heart

    Узмацняць імунітэт супольнасці і хутка нейтралізаваць таксічных удзельнікаў.

  • settings-sliders

    Кіраваць ведамі, перадаваць шаблоны паводзінаў і стымуляваць культуру.

  • social-network

    Фарміраваць каштоўнаснае ядро і ўлучаць яго ў жыццё нефармальнай групы.

  • users

    Уплываць на колькасць удзельнікаў і запускаць працэсы дзялення супольнасці.

  • refresh

    Адаптаваць калектыў да новага віду дзейнасці ці выдзялення новых суполак.

  • comments

    Інтэграваць найбольш эфектыўную мадэль прыняцця рашэнняў і вырашэння ўнутраных групавых канфліктаў

Супольнасці разглядаем

Падчас заняткаў мы будзем разглядаць дзейнасць наступных супольнасцяў:

Фінальны праект

Калі студэнт будзе актыўна практываць працу ў стварэнні ці даследванні супольнасці, па паспяховаму выніку праходжання секцыі пытанняў студэнту выдаецца сертыфікат.

Што неабходна, каб далучыцца

Насамрэч вам спатрэбіцца сябе падрыхтаваць трохі:

Для каго курс

  • Хто хоча стварыць сваю супольнасць.

  • Хто жадае разумець як развіваюцца супольнасці.

  • Каму важна дапамагаць развіваць нефармальныя групы.

  • Каму цікавы гарызантальныя практыкі кіравання нефармальнымі групамі.

  • Хто верыць, што для пабудовы адкрытага і ўключанага грамадства, патрэбны супольнасці.

  • Хто жадае ведаць простую метадалогію для даследвання супольнасцяў.

Змест

Кошт

500 EUR*

Можна аплочваць часткамі 200/150/150.

Грошы, якія я збіраю за курс пойдуць на выдавецтва маёй кнігі “Практычная сацыятэхніка: ствараем супольнасці.”

У залежнасці ад матывацыі, магу рабіць сур’ёзную зніжку студэнтам ці наогул вызваліць ад аплаты 2 і 3 часткі руплівых студэнтаў майго курса.

Пра аўтара

author

Прывітанне,

Я, Міхаіл Волчак.

Люблю Беларусь.

З 2003 года я актыўна пагружаны ў грамадскае жыццё і працягваю ўдзельнічаць зараз.

Большасць маёй практыкі - гэта арганізацыйны і актывістскі досвед, дзе ўдзельнічаў і ствараў тэматычныя клубы, супольнасці, нефармальныя калектывы і арганізацыі. Да вымушанага ад’езду з Беларусі (канец 2022) таксама займаўся аматарскім пчалярствам і пачынаў жыццё з сям’ёй ў вёсцы на Палессі. На жыццё зарабляю коўчынгам англійскай мовы. Люблю чытаць кнігі і дзейнічаць згодна кантаўскаму “маральнаму імператыву”.

Звязацца

Паведамленне адпраўлена

Засталіся пытанні? Буду рады на іх адказаць. Задай сваё пытанне ў форме зваротнай сувязі.