Графік сесій на 2025-2026
Першы семестр (2025):
з 4 кастрычніка
Працяг - другі семестр (2026):
з 15 студзеня
Апісанне
Цікава ўдзельнічаць у розных калектывах? Ці ствараць свой уласны? Хочаш даведацца, па якім законам развіваецца клуб па інтарэсах, ці анлайн супольнасць? Выдатна! Вы пастукаліся ў патрэбныя дзверы.
Ты далучаешся да курса са сваімі досведам і па выніку атрымліваеш сістэматызаваныя веды, як ствараць сваю ці эфектыўна ўдзельнічаць у розных супольнасцях і нефармальных групах.
            
            Курс
Для атрымання патрэбнага выніку, я падрыхтаваў відэа лекцыі, а таксама практычныя пытанні і жывыя анлайн семінары.
У курсе я кранаюся невялікіх суполак (да 15-25 чалавек у ядры), але часам буду аналізаваць і большыя прыклады.
Усе матэрыялы, пытанні і семінары засноўваюцца на маёй 15-гадовай грамадскай дзейнасці. Падчас якой мне давялося паўдзельнічаць у шэрагу фармальных і нефармальных калектывах, а таксама стварыць свой.
Таксама буду прапаноўваць не толькі ўласныя тэарэтычныя напрацоўкі, але і даследванні антраполагаў і сацыёлагаў, этнолагаў, якія сваімі працамі натхнілі мяне зрабіць гэты курс.
Навошта
Існуе думка, што грамадства - гэта сума грамадзян, я прытрымліваюся пазіцыі: грамадства - гэта ўзаемасувяць шматлікіх супольнасцяў, якія стварылі самавызначаныя індывіды - грамадзяне. Таму…
Будаваць калектывы - гэта не толькі займальна, гэта таксама ўплывае на ваша будучае грамадства, ў якім вы жывеце. І калі мы хочам грамадства нашай мары, варта пачаць з невялікай цаглінкі, а менавіта малой нефармальнай групы.
Дадам, што падчас рэалізацыі курса я пішу кнігу, таму, ўдзельнічаючы ў курсе, вы таксама дапаможаце мне адшліфаваць думкі і паскорыць выданне кнігі.
Унікальнасць
- 
          
На беларускай мове
 - 
          
40 відэалекцый
 - 
          
40 анлайн заняткаў,
200 пытанняў - 
          
Магчымасць разглядзець сітуацыі ў вашай супольнасці
 - 
          
Кніга аўтара курса ў падарунак
 - 
          
3 кансультацыі для паспяховых выпускнікоў
 - 
          
Кантэнт курса распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA
 - 
          
Працягласць 2,5 + 2,5 месяцы,
анлайн заняткі 2 разы на тыдзень - 
          
Вытрымкі з лекцый даступныя наўпрост з сайта
 - 
          
Удзел дыстанцыйны
 
Што засвоіце і атрымаеце
Па сканчэнні курса вы ўжо будзеце пачынаючым сацыятэхнікам, а менавіта зможаце:
- 
            
Хутка арыентавацца ў існуючай супольнасці і ўключацца ў яе працу.
 - 
            
Умець ствараць сваю супольнасць, менавіта супольнасць, а не арганізацыю.
 - 
            
Разумець дынаміку развіцця нефармальнай групы і ведаць, якія інструменты найлепей прымяняць для падтрымання яе роста.
 - 
            
Эфектыўна фасілітаваць станаўленне розных роляў у супольнасці, а таксама самавызначэнне новых удзельнікаў.
 - 
            
Узмацняць імунітэт супольнасці і хутка нейтралізаваць таксічных удзельнікаў.
 - 
            
Кіраваць ведамі, перадаваць шаблоны паводзінаў і стымуляваць культуру.
 - 
            
Фарміраваць каштоўнаснае ядро і ўлучаць яго ў жыццё нефармальнай групы.
 - 
            
Уплываць на колькасць удзельнікаў і запускаць працэсы дзялення супольнасці.
 - 
            
Адаптаваць калектыў да новага віду дзейнасці ці выдзялення новых суполак.
 - 
            
Інтэграваць найбольш эфектыўную мадэль прыняцця рашэнняў і вырашэння ўнутраных групавых канфліктаў
 
Супольнасці разглядаем
Падчас заняткаў мы будзем разглядаць дзейнасць наступных супольнасцяў:
Фінальны праект і клуб выпускнікоў*
Падчас курса студэнт/студэнтка свабодна, ці з аўтарам курса, абірае працу
          па аднаму з вызначаных кірункаў і па паспяховаму выкананню атрымлівае сертыфікат.
          *Удзельнікі, якія скончылі курс запрашаюцца ў клуб выпускнікоў. Які
            сустракаецца раз на месяц і звычайна абмяркоўвае розныя бакі жыцця супольнасцяў, ці пытанні, з якімі мы
            сустракаемся падчас стварэння, альбо даследавання супольнасцяў.
        
        Кірункі для працы з фінальным праектам:
- 
            
Стварэнне сваёй супольнасці
 - 
            
Даследаванне іншай
 - 
            
Развіццё адукатарскага накірунку
 
Што неабходна, каб далучыцца
Насамрэч вам спатрэбіцца сябе падрыхтаваць трохі:
- 
          
Спатрэбіцца 4 гадзіны на тыдзень.
 - 
          
Быць гатовым да прымянення атрыманых ведаў.
 - 
          
Быць адкрытым для абмеркавання складаных пытанняў.
 
Для каго курс
- 
            
Хто хоча стварыць сваю супольнасць.
 - 
            
Хто жадае разумець як развіваюцца супольнасці.
 - 
            
Каму важна дапамагаць развіваць нефармальныя групы.
 - 
            
Каму цікавы гарызантальныя практыкі кіравання нефармальнымі групамі.
 - 
            
Хто верыць, што для пабудовы адкрытага і ўключанага грамадства, патрэбны супольнасці.
 - 
            
Хто жадае ведаць простую метадалогію для даследвання супольнасцяў.
 
Кошт
650 EUR*
Можна аплочваць часткамі.
Магчымы зніжкі руплівым студэнтам ці наогул вызваленне ад аплаты.
Звязацца
Паведамленне адпраўлена